Больш за 300 тысячаў чалавек наведала да гэтага часу Цэнтар навукі „Капэрнік” у Варшаве. З моманту ўрачыстага адкрыцьця ўстановы прайшло 138 дзён. Кожны дзень цэнтар наведвае 2,5 тысяч чалавек.
Як падкрэсьлівае прэс-сакратар "Капэрніка" Катажына Навіцка, зацікаўленасьць наведвальнікаў не зьмяншаецца.
Катажына Навіцвка: Пра зацікаўленасьць прапанаванымі цэнтрам выставамі сьведчыць факт, што цягам месяца з моманту адкрыцьця гэлерэі „Рэгенэрацыя” яе наведалі 40 тысячаў чалавек. Магчымасьці браніраваць квіткі для школьных групаў на бягучы год ужо няма. Мы стараемся, каб побач з групамі, якія наведваюць цэнтар, заўсёды было месца для індывідуальных наведвальнікаў. Таму, калі нехта хоча прыехаць зь сям’ёй, ён заўсёды зможа купіць білет – ніхто не патраціць часу дарэмна.
Катажына Навіцка нагадала, што ў чэрвені ў Цэнтры навукі „Капэрнік” будзе адчынены плянэтарый.
аз