• Сэйм Партыі БНФ пра сытуацыю вакол тэракту ў менскім мэтро
  • 18.04.2011

Сэйм Партыі БНФ прыняў заяву пра сытуацыю вакол тэракту ў менскім мэтро 11 красавіка.

У заяве выказваецца патрабаваньне вызваліць усіх палітвязьняў у краіне, а таксама спыніць кампанію па шэльмаваньні дэмакратычных сілаў і ціску на незалежныя мэдыі.

„Мы асуджаем тую кампанію, якую распачалі афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, якія абсалютна беспадстаўна ўвязваюць падзеі тэракту з вобразам апазыцыі. Яны фактычна адкрыта выстаўляюць хлусьлівыя абвінавачаньні супраць прадстаўнікоў незалежнага грамадзтва. І таксама асуджаем ціск на незалежныя СМІ, якія ўлада распачала таксама ў зьвязку з падзеямі, якія адбыліся пасьля гэтага тэракту”, - чытаем у заяве, прынятай Сэймам Партыі БНФ.

svaboda.org/аз