Міністэрства транспарту Нямеччыны разглядае магчымасьць увядзеньня аплат за карыстаньне аўтастрадамі. Дзякуючы гэтаму ў бюджэт дадаткова паступіў бы 1 млрд. эўра. Паводле праекту, падрыхтаванага Мінтрансам Германіі, вадзіцелі легкавых аўтамабіляў плацілі б у год ад 80 да 365 эўра. А дзесяцідзённы абанэмэнт каштаваў бы ад 10 да 45 эўра.
Сярод эўрапейскіх краін у Нямеччыне найлепш разьвітая сетка аўтастрадаў, агульная працягласьць якіх складае больш за 12 тыс. кілямэтраў. Аўтатрасы бясплатныя, а на многіх адрэзках адсутнічаюць абмежаваньні па хуткасьці.
вс