• Сёньня 68-ыя ўгодкі паўстаньня ў варшаўскім гета
  • 19.04.2011

Сёньня 68-ыя ўгодкі паўстаньня ў варшаўскім гета. Паўстаньне пачалося напярэдадні габрэйскага сьвята Пасха 19 красавіка 1943 году амаль пад канец ліквідацыі гета нямецкімі жаўнерамі, калі ў ім засталося каля 50 тысяч людзей. Паўстанцкія сілы налічвалі ўсяго каля 1 тысячы ўзброеных людзей. Паўстаньне насіла хучэй сымбалічны характар, паколькі паўстанцы разумелі, што іх бунт ня можа завяршыцца перамогай, аднак хацелі давесьці, што ў кожным асяродзьдзі ёсьць людзі, гатовыя годна памерці са зброяй у руках. Зброю габрэйскім паўстанцам пастаўлялі адзьдзелы Арміі Краёвай і Нацыянальнай гвардыі.

Афіцыйныя ўрачыстасьці з нагоды ўгодкаў паўстаньня адбыліся пад помнікам Героям гета з удзелам прадстаўнікоў польскіх уладаў і габрэйскіх арганізацыяў.

кр