• Фотавыстава „25 гадоў пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС” ва УКСВ
  • 20.04.2011

Ва ўнівэрсытэце кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве адчынілася фотавыстава „25 гадоў пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС”. Выстава зьмяшчае каля 60 шырокафарматных сучасных фатаздымкаў Чарнобыля й ваколіцаў.

Аўтарам здымкаў зьяўляецца Карнэліюш Консэк - каталіцкі місіянэр, які працуе ў Баранавічах. Камэнтар да здымкаў напісала журналістка газэты „Астравецкая праўда” Ніна Рыбік, якая суправаджала фатографа па дарозе ў Чарнобыль. 25 гадоў таму жанчына сама была эвакуяваная зь вёскі ў ваколіцах Чарнобыля.

На фатаздымках паказаны закінутыя дамы, знакі, якія папярэджваюць перад высокай радыяцыяй, а таксама жыцьцё ў Чарнобылі.

На выставе прадстаўлена ня толькі „Белая сьцежка” - шлях празь месцы, ахвотна наведваемыя турыстамі, прадстаўлены таксама месцы з „Чорнай”, альбо „Бруднай сьцежкі” - рэгіёны, дзе да гэтае пары ўзровень радыяцыі вельмі высокі й дзе жыцьцё ва ўсялякіх формах амаль адсутнічае.

кр