У ліпені закончыцца пракладка Паўночнага газаправоду па дне Балтыкі, - паведаміў прэм’ер-міністар Расеі, выступаючы на форуме Дзярждумы.
Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, у тым жа месяцы пачнецца спроба загрузкі трубы блакітным палівам. У жніўні прыродны газ павінен трапіць да атрымальнікаў у Эўразьвязе.
Нагадаем, Паўночны газаправод, гэта супольная інвэстыцыя расейскіх і нямецкіх фірмаў, якая павінна стаць альтэрнавывай для паставак расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі й Польшчы.
аз