• Рада бясьпекі ААН занепакоенана сытуацыяй у Емэне
  • 20.04.2011

Рада бясьпекі ААН падтрымала перамовы, якія ў Емэне праводзіць Рада супрацоўніцтва дзяржаваў Пэрсідзкага заліву.

Рада бясьпекі ААН абмеркавала сытуацыю ў згаданай краіне на закрытым паседжаньні, але не прыняла ніякай рэзалюцыі, у тым ліку падрыхтаванай, між іншым, Нямеччынай.

У дакумэнце выказвалася занепакоенасьць сытуацыяй у Емэне, быў таксама пункт з заклікам да бакоў канфлікту спыніць супрацьстаяньне ды перайсьці да дыялёгу.

Паводле Сусан Райс, амэрыканскай амбасадаркі пры ААН, падзеі ў Емэне могуць дэстабілізаваць мір й бясьпеку на Блізкім Усходзе і ў сьвеце.

Ва ўчарашніх сутыкненьнях у сталіцы згаданай краіны Сане загінулі 5 чалавек, 60 атрымалі раненьні.

аз