• Выбух на чэскім хімічным заводзе „Synthezia”
  • 20.04.2011

У выніку выбуху нітрагліцэрыну на хімічным заводзе „Synthezia” ля гораду Пардубіцэ ў Чэхіі невядомы лёс як мінімум чатырох асобаў. У суме параненыя 8 чалавек.

У выніку выбуху разбураны адзін з будынкаў заводу. Праводзіцца пошукавая акцыя. Нагадваем, на заводзе выпускаецца вельмі нябясьпечная плястыкавая выбухоўка Semtex.

У выніку выбуху пораху, які здарыўся на згаданым прадпрыемстве ў 1984 годзе, загінулі 5 чалавек, а 200 атрымалі раненьні.

аз