Міністар культуры Богдан Здраеўскі прадстаўвіў склад журы конкурсу на помнік ахвярам авякатастрофы польскага ўрадавага самалёта, які будзе ўстаноўлены ў Смаленску.
Польскі бок будуць прадстаўляць прафэсар Адам Мыяк, прафэсар Гжэгаж Кавальскі й прафэсар Марак Будзыньскі. Чацьвёртая асоба будзе вызначаная пасьля сьвятаў. Гэта будзе прадстаўнік сем'яў ахвяраў.
Кіраўніком журы зьяўляецца прафэсар Мыяк.
З расейскага боку ў журы знаходзяцца гісторыкі мастацтва Валерый Перфілёў, Стэфані Амгара ды скульптар Гельмут Стылёў, а таксама прафэсар Юры Воўчак.
Паводле рэглямэнту міжнароднага конкурсу, помнік ахвярам смаленскай авякатастрофы павінен заняць ня больш чым 400 квадратных мэтраў. Ягоная вышыня можа сягаць да 5 мэтраў. Аўтары прапановаў могуць карыстацца свабодай мастацкага выяўленьня, аднак сам аб’ект павінен кампанавацца з атачэньнем.
аз