• Лібійскія паўстанцы патрабуюць умяшальніцтва сухапутных сіл
  • 20.04.2011

Прадстаўнік лібійскай апазыцыі Нуры Абдула Абдулаці заклікаў Францыю й Вялікабрытанію накіраваць у Лібію сухапутныя войскі з мэтай дапамогі паўстанцам, якія змагаюцца зь сіламі Кадафі.

Гэта першая такога роду просьба апазыцыйнага лібійскага лідара.

Абдулаці, які зьяўляецца прадстаўніком кіраўніцтва гарадзкой рады паўстанцаў гораду Місрата, заявіў, што лібійцы не хацелі чужых войскў на тэрыторыі сваёй краіны, але ў апошні час у вынікі гуманітарнага крызысу сытуацыя рэзка памянялася.

Ужо больш за месяц войскі Муамара Кадафі трымаюць блякаду Місраты.

Тым часам агенцтвы ААН, якія займаюцца дапамогай ахопленай грамадзянскай вайной краіне, перасьцерагаюць, што гуманітарная сытуацыя ў Лібіі пагаршаецца.

аз