• Ці летувіскі Канстытыцыйны суд будзе разглядаць Карту паляка?
  • 20.04.2011

Летувіскі Сэйм не падтрымаў прапановы, каб Канстытуцыйны суд праверыў легальнасьць Карты паляка з Асноўным законам краіны.

Летувіскі Сэйм вярнуў праект аўтарам з мэтай унясеньня паправак. Аўтар заявы, вядомы сваімі антыпольскімі выступленьнямі дэпутат Гінтарас Сангайла патрабаваў, каб суд праверыў, ці дэпутат, які прымaе прысягу на вернасьць летувіскай дзяржаве, можа карыстацца прывілеямі, якія яму дае дакумэнт іншай дзяржавы.

У ацэнцы большасьці летувіскіх дэпутатаў, калі б Сэйм накіраваў Карту паляка на разгляд Канстытуцыйнага суду, гэта яшчэ больш пагоршыла й так напружаныя адносіны з Польшчай.

Картай паляка карыстаецца 3 тысячы летувіскіх грамадзянаў польскага паходжаньня, у тым ліку адзін дэпутат Сэйму й адзін эўрадэпутат.

аз