З-за Фінляндыі Партугалія можа стаць банкрутам. Афіцыйны Лісабон трапіў у крызісную сытуацыю, і без фінансавай дапамогі Эўрапейскага Зьвязу ня зможа выйсьці з клопатаў. Супраць дапамогі выступае партыя “Сапраўдныя фіны”, якая ў выніку перамогі ў парлямэнцкіх выбарах у нядзелю ўвойдзе ў склад ураду Фінляндыі. Да 16 траўня Хэльсінкі павінны даць адказ наконт дапамогі Партугаліі, а да 25 траўня парлямэнт Фінляндыі павінен зацьвердзіць альбо адкінуць праект.
Фінляндзкія сродкі масавай інфармацыі зазначаюць, што гэта першы ў гісторыі выпадак, калі ад іх краіны залежыць сытуацыя на сусьветных фінансавых рынках.
вс