• Рымскія гатэлі хочуць зарабіць на бэатыфікацыі папы
  • 22.04.2011

Італьянская паліцыя зачыніла шэсьць рымскіх гатэляў, а ў 22 спыніла ліцэнзію ад 5 да 30 дзён. Праваахоўныя ворганы правялі кантроль у 60-і гатэлях у італьянскай сталіцы перад бэатыфікацыяй Яна Паўла ІІ, якая пройдзе 1 траўня ў Ватыкане.
Паліцыянты пракантралявалі перш за ўсё гатэлі ў цэнтры гораду. Плянуецца, што на бэатыфікацыю прыбудзе некалькі сот вернікаў з усяго сьвету. У сувязі з гэтым уладальнікі рымскіх гатэляў, баючыся прапусьціць нагоду для заработку, значна й неабгрунтавана паднялі цэны. Акрамя таго, некаторыя гатэлі ўзьвялі дадатковыя аб’екты без дазволаў. У сваю чаргу іншыя стараюцца памясьціць як найбольш пастаяльцаў. Напрыклад, у адной з рымскіх гасьцініцаў у нумар, паверхня якога складае 15 квадратных мэтраў, уціснулі ажно восем ложкаў.    

вс