• Лукашэнка выступіў са штогадовым зваротам да народу
  • 21.04.2011

Выступленьне Аляксандра Лукашэнкі пачалося а 12.00 і транслявалася ў прамым эфіры Першага канала Беларускага тэлебачаньня, тэлеканаламі ОНТ і СТВ, а таксама Першым каналам Беларускага радыё.

Паводле зьвестак прэс-службы Лукашэнкі, стэнаграма пасланьня будзе апублікавана ў газэце „СБ” і на афіцыйным партале кіраўніка краіны.

Лукашэнка выступіў у Авальнай залі Дома ўрада ў прысутнасьці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савета Рэспублікі, вышэйшых службовых асоб дзяржавы, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, замежнага дыпляматычнага корпуса.

БелаПАН/аз