Тысячы ізраільскіх хрысьціянаў і паломнікаў з усяго сьвету ўдзельнічаюць ва ўрачыстасьцях Вялікай пятніцы ў Іерусаліме.
Сёлета Вялікдзень у адным тэрміне адзначаюць вернікі каталіцкага, праваслаўнага й пратэстанцкага касьцёлаў, таму на вуліцах Старога гораду сабраліся сапраўдныя натоўпы людзей.
А 6.00 раніцы на вядомай вуліцы Вія Даляроса ў традыцыйнай працэсіі ўдзельнічалі тысячы пратэстанцкіх вернікаў. Пазьней Крыжовы шлях пачалі праваслаўныя й каталікі.
Працэсіі па вуліцах Іерусаліму будуць праходзіць увесь сёньняшні дзень.
аз