Украіна гатовая супрацоўнічаць з Мытным зьвязам Беларусі, Казахстану й Расеі, але да арганізацыі не далучацца, - заявіў міністар замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка, выступаючы перад дэпутатамі ў Вярхоўнай Радзе.
Паводле кіраўніка ўкраінскага МЗС, Украіна гатовая падпісаць з краінамі Мытнага зьвязу пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю.
Нагадаем, падчас свайго апошняга візыту ў Кіеў кіраўнік Эўракамісіі Жозэ Мануэль Барозу выключыў магчымасьць адначаснага далучэньня Ўкраіны да Мытнага зьвязу й стварэньня зоны вольнага гандлю з Эўразьвязам.
аз