Польшча перадала расейскаму боку афіцыйную дыпляматычную ноту па справе смаленскай авіякатастрофы. Згаданую інфармацыю пацьвердзіў прэс-сакратар Польскага МЗС Марцін Басацкі.
У дакумэнце, перададзеным на рукі намесьніка расейскага амбасадара ў Варшаве, апынуліся пункты, датычныя юрыдычнай дапамогі па справе сьледзтва.
Польскі бок чакае перадачы расейскім бокам, між іншым, арыгінальных бартавых самапісцаў і частак разьбітага прэзыдэнцкага самалёта, а таксама дакумэнтаў, датычных статусу смаленскага лётнішча, паўнамоцтва дыспетчараў і вынікаў патамарфалягічных абсьледваньняў ахвяраў крушэньня.
аз