Зазвычай у кожным доме ў Вялікую суботу, як у вульлі – шмат працы, усе занятыя. У гэты дзень асьвячаюцца стравы, якія паявіцца на стале ў Вялікую нядзелю.
Неад'мным сымбалем Вялікадня зьяўляецца пісанка - аздобленае яйка. У некаторых дамох спакон вякоў на сьвяточным стале валадараць традыцыйныя крашанкі (аднатонна афарбаваныя яйкі), і многія гаспадыні прытрымліваюцца менавіта гэтага спосабу афарбоўкі. Ёсць і сапраўдныя шэдэўры. Пра тое, як у некаторых дамох на Мазовіі ўпрыгожваюць сьваточныя яйкі, распавядае спадарыня Ёля.
Спадарыня Ёля: калі гаварыць пра ўпрыгожваньне яек, то мы карысталіся розным зернем, напрыклад, маку, ячменя ды льняным семенем. Мы бралі яйкі, клеем маляваўся нейкі ўзор, а пасьла гэты фрагмэнт абсыпваўся семенем. Калі ён высыхаў, аздаблялася іншая частка іншым зернем і такім чынам атрымлівалісі разнародныя яйкі.
Такія ды іншыя яйкі траплялі ў сьвяточны кошык, які трэба было занесьці асьвяціць у касьцёл. А што традыцыйна можна знайсьці ў такім сьвяточным кошыку? Гэта таксама залежыць ад рэгіёну.
Бася з Сылезіі: Мама кладзе кавалачак каўбаскі, афарбаваныя ў лупінках цыбулі яечкі, заўсёды 12, для кожнага чальца сям’і. Кладзе цёрты хрэн у келішку, масьліца, баранікі з цукру. А ўсё гэта прыкрывае прыгожая сурвэтка й коцікі зь Вялікоднай вярбы. З кошыкам хаджу я з маёй сяброўкай. Мы разьехаліся па сьвеце, але заўсёды раз у год сустракаемся ў Вялікую суботу й ідзем асьвяціць стравы. Я адкрыю такі сакрэт: каб абараніць сям’ю ад хваробаў, трэба зьесьці асьвечаныя коцікі.
Спадар Мар’ян успамінае, што калісьці на вёсках, дзе не было касьцёла, каб мець асвечаныя стравы, людзі прывозілі ў вёску ксяндза.
Мар’ян: Асьвячалася соль, каўбаса, вэндліна, канешне ж, яйка. Бацькі ўсё пеклі самі – і хлеб, і пірагі. Хлеб пяклі з жытняй мукі на заквасе. Гэты хлеб не чарствеў нават 2 тыдні. Да асьвячэньня страваў у вёскі прыяжджаў ксёндз з парафіі. У даўнія часы ксяндза прывозілі фурманкай, пазьней ужо машына. На вёсцы былі 2-3 месцы, дзе асьвячаліся стравы. А мы, як усе дзеці, бегалі, чакалі - калі 1 гадзіну, калі й 2. Усе чакалі ксяндза. Ксёндз асьвяціў, а пасьля яго трэба было адвезьці.
кр