• Велікодныя традыцыі й звычаі ў розных рэгіёнах Польшчы- Вялікі панядзелак
  • 25.04.2011

У Велікодны панядзелак паўсюль вельмі мокра, нават калі на небе сьвеціць сонейка. Вялікі панядзелак - гэта мокры панядзелак.

Мар’ян: Лёталі па вёсцы зь вёдрамі вады. Памятаю, як яшчэ бацькі распавядалі, а мы мелі сваякоў у Варшаве, калі прыяжджалі дзяўчаты на сьвяты, то іх аблівалі ў хаце альбо пры калодзежы.

З хрысьціянствам гэтая традыцыя мае няшмат супольнага, затое заўсёды вельмі весела, вось толькі аблітай асобе неяк не да сьмеху. Зазвычай хлопцы аблівалі дзяўчат, праяўляючы такім чынам сваю сымпатыю.

кр