Сёньня мільёны жыхароў Масквы ўдзельнічалі ў суботніку на карысьць свайго гораду.
У акцыю прыбіраньня сталіцы ўключыліся таксама мясцовыя палітыкі й журналісты.
У Вялікую суботу масквічане зьбіралі сьмецьце, фарбавалі тратуары й дарожныя слупкі. Чыноўнікі мясцовай мэрыі пасадзілі дрэвы ў маскоўскіх парках. У сваю чаргу журналісты й маскоўскія артысты вырашылі праклапаціцца пра стан сквэраў непадалёк кінатэатраў і музэяў.
аз