• Барак Абама заклікаў Сырыю спыніць рэпрэсіі
  • 23.04.2011

Барак Абама заклікаў Сырыю да неадкладна заканчэньня крывавых рэпрэсіяў супраць удзельнікаў пратэстаў.

Прэзыдэнт ЗША выступіў з такой заявай пасьля паведамленьняў аб тым, што сырыйскія сілы бясьпекі адкрылі агонь па дэманстрантах. У вуніку загінулі каля 90 удзельнікаў дэманстрацыі супраць прэзыдэнта Башара аль-Асада.

Прэзыдэнт ЗША назваў „несур’ёзнай” адмену Асадам надзвычайнага становішча, якое дзейнічала ў Сырыі 48 гадоў, і абвінаваціў яго ў пошуках дапамогі з боку Ірану.

Учарашнія акцыі сырыйскай апазыцыі былі найбольш шматлюднымі й найбольш крывавымі ад пачатку масавых пратэстаў.

Учарашнія падзеі ў Сырыі асудзіў таксама старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк, які заклікаў таксама да вызваленьня ўсіх вязьняў сумленьня.

Масавыя пратэсты пачаліся ў Сырыі 18 сакавіка. Да гэтай пары ў вулічных сутычках дэманстрантаў зь мясцовай паліцыяй загінулі больш за 270 чалавек.

аз