Пры падамозе інтэрнэту перапісаліся ўжо 2 мільёны 351 тысяча грамадзянаў Польшчы. У маштабе ўсёй краіны ў Агульнанацыянальным перапісе насельніцтва ўдзельнічала каля 6% грамадзянаў.
Намеснік гэнэральнага камісара па пытаньнях перапісу Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Януш Дыгашэвіч лічыць, што ёсьць рэгіёны краіны, дзе папулярнасьць перапісу па інтэрнэце большая.
Януш Дыгашэвіч: Варта падкрэсьліць, што ў Сылезіі назіраецца асаблівая папулярнасьць перапісу пры дапамозе інтэрнэту. Я думаю, што гэта таксама вынік паведамленьняў у СМІ адносна пытаньня нацыянальнай прыналежнасьці мясцовых жыхароў. Можа таму згаданыя ваяводзтвы лідыруюць.
- лічыць чыноўнік.
Калі гаворка ідзе пра магчымасьць перапісу пры дапамозе інтэрнэту, гэты спосаб найменш папулярны ва ўсходняй частцы Польшчы. У ацэнцы Януша Дыгашэвіча, гэта можа вынікаць зь меншага доступу да інтэрнэта ў гэтай частцы краіны.
Перапіс праводзяць таксама перапісчыкі, якія да гэтай пары наведалі ўжо 546 тысячаў кватэраў. На мінулым тыдні прайшла таксама акцыя перапісу бяздомных, якая ахапіла каля 9 700 чалавек.
Да гэтага часу ў 130 выпадках перапісчыкі сустрэліся з адмовай удзелу у перапісе, за што пагражае штраф.
Агульнанацыянальны перапіс насельніцтва Польшчы будзе працягвацца да канца чэрвеня.
аз