Лабсан Сангай - 43-гадовы юрыст і выкладчык амэрыканскага Гарвардзкага ўнівэрсытэту абраны новым кіраўніком ураду Тыбэту ў выгнаньні.
Ягоную кандыдатуру падтрымалі 55 адсоткаў удзельнікаў выбараў, якія прайшлі ў сакавіку. У галасаваньні ўдзельнічалі дзясяткі тысячаў тыбэтцаў, якія жывуць у розных краінах сьвету.
Лабсан Сангай возьме палітычныя паўнамоцтвы ў духоўнага лідэра тыбэтцаў Далай-Ламы, які хоча закончыць сваю актыўную палітычную дзейнасьць.
Новым кіраўнік ураду Тыбэту нарадзіўся ў Індыі. Ён ніколі ня быў у Тыбэце.
Тыбэцкі ўрад у выгнаньні лічыцца спадкаемцам уладаў тыбэцкай дзяржавы да 1950 году - да пачатку яе акупацыі Кітаем. Пакуль Тыбэту афіцыйна не прызнала ніводная краіна сьвету.
аз