• Заява лібійскіх плямёнаў: Кадафі – у адстаўку
  • 27.04.2011

Больш за 60 лібійскіх плямёнаў з ўсёй краіны заклікалі Муамара Кадафі падаць у адстаўку.

Згаданую заяву публічна зачытаў у Парыжы францускі пісьменьнік й філёзаф Бэрнар Анры-Ляві.

У дакумэнце кіраўнікі радаў паасобных плямёнаў дэкляруюць аб імкненьні будаваць аб’яднаную дэмакратычную Лібію.

„Лібія заўтрашняга дня, калі сыйдзе дыктатар, будзе аб’яднанай краінай, а мы – свабоднымі. Мы  зможам стварыць у краіне грамадзянскую супольнасьць,”- чытаем у заяве.

Бэрнар Анры-Ляві, які актыўна падтрымлівае дзеяньні паўстанцаў у Лібіі, падкрэсьлівае, што частка плямёнаў-падпісантаў заявы ня маюць адназначнай пазыцыі што да будучай ролі Муамара Кадафі.

аз