На паўвыспе Сынай у Эгіпце невядомыя злачынцы пашкодзілі газаправод, па якім пастаўляецца блакітнае паліва ў Ізраіль, Іярданію й Сырыю.
У выніку выбуху й пажару авакуяваныя навакольныя жыхары.
Пашкоджаньне газаправоду можа прычыніцца да энэргетычных ускладненьняў у Ізраілі. Больш за 40% электраэнэргіі ў згаданай краіне вырабляецца менавіта з пастаўляемага з Эгіпту газу.
аз