• У. Пуцін працягвае паездку па Эўропе
  • 27.04.2011

Будаўніцтва Паўночнага газапровада па дне Балтыкі закончыцца 15 траўня, заявіў кіраўнік расейскага ўраду падчас візыту ў Даніі.

Уладзімір Пуцін сказаў адначасова, што ягоная краіна яшчэ сёлета гатовая павялічыць пастаўкі прыроднага газу й нафты ў Эўропу й Азію. 

Такім чынам, паводле расейскага палітыка, можна будзе ўраўнаважыць страты, узьніклыя ў выніку крызысу ў Лібіі  ды землятрусу й цунамі ў Японіі.

Першыя пробныя пастаўкі блакітнага паліва па Паўночным газаправодзе ў абыход Польшчы й Беларусі пачнуцца ў ліпені.   У нармальным рэжыме газаправод пачне працаваць у кастрычніку.

Паўночны газаправод (Nord Strem) - гэта 1220 кілямэтраў трубы, пракладзенай па дне Балтыйскага мора, якая спалучае тэрыторыю Расеі й Нямеччыны.

Сёньня кіраўнік расейскага ўраду знаходзіцца з аднадзённым візытам у Стакгольме, дзе са швэдзікмі палітыкамі абмяркуе двухбаковыя расейска-швэдзкія адносіны.

аз