• Нямеччына - найбольшы імпартэр польскіх харчпрадуктаў
  • 27.04.2011

Гандлёвыя адносіны з двумя найбуйнейшымі суседзямі ў значнай ступені ўплываюць на ўтрыманьне Польшчай станоўчага балансу ў замежных гандлі прадуктамі харчаваньня, лічыць міністар сельскай гаспадаркі.

У ацэнцы Марэка Савіцкага, для агульных вынікаў у гандлі харчовымі прадуктамі вялікае значэньне мае адлегласьць да рынкаў.

Марэк Савіцкі: Найлепшымі нашымі суседзямі, калі гаворка ідзе пра дадатні вынік у замежным гандлі, зьяўляюцца нашыя бліжэйшыя суседзі: Расея – 5 мільярдаў злотых абаротаў і Нямеччына, дзе мы прадаем тавараў на амаль 12 мільярдаў злотых. Дарэчы, Нямеччына купляе ў Польшчы амаль столькі сельскагаспадарчых і харчовых прадуктаў, колькі чарговыя чатыры польскія гандлёвыя партнэры: Вялікабрытанія, Чэхія, Францыя й Італія.

- заявіў міністар Марэк Савіцкі.

Калі гаворка ідзе пра ўвесь гандаль, датычны розных галінаў эканомікі, то баланс Польшчы за 2010 год мае адмоўны характар, складаючы мінус 54 мільярды злотых. Аднак, паводле міністра Савіцкага, на гэтым фоне станоўча вылучаюцца вынікі сельскай гаспадаркі, якая выпрацалава станоўчы баланс на ўзроўні 10,3 мільярдаў злотых.

аз