Прадстаўнікі бізнэсовага аб’яднаньня Business Centre Club (ВСС) лічаць, што склад цяперашняга ўраду павінен памяняцца.
Нагадаем, у Сэйме праходзяць дэбаты на тэму вотуму недаверу ў дачыненьні міністра фінансаў Яцэка Растоўскага й міністра дзяржаўнай маёмасьці Аляксандра Града.
У ацэнцы старшыні BCC Марэка Галішэўскага, дзеяньні абодвых міністраў, а таксама ўсяго ўраду Дональда Туска не прыносяць краіне карысьці. Таму прыйшоў час зьмены, лічыць Галішэўскі.
Прадстаўнікі BCC крытыкуюць урад, між іншым, за адсутнасьць прыватызацыі, а таксама зьніжэньне ўзроўню ўзносаў, якія паступаюць у Адкрытыя пэнсійныя фонды.
аз