Прычынай, па якой дэпутаты маюць намер зрынуць кіраўніка дзяржавы, маглі стаць рознагалосьсі паміж ім і вярхоўным лідарам Ірана Алі Хамэнэі, паведамляе „The Guardian”.
Ахмадзінэджад адкрыта прадэманстраваў сваю незадаволенасьць рашэньнем Хамэнэі. У прыватнасьі, ён адмовіўся публічна падтрымаць аднаўленьне на пасадзе звольненага міністра, аб чым яго прасілі шэраг дэпутатаў і кіраўнікоў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. Акрамя таго, пачынаючы зь мінулай пятніцы, прэзыдэнт перастаў зьяўляцца на публіцы.
Нягледзячы на тое, што прэзыдэнт Ірана зьяўляецца афіцыйным кіраўніком дзяржавы, вярхоўны лідар дэ-факта валодае больш шырокім колам паўнамоцтваў. Камэнтуючы апошнія падзеі, прадстаўнікі іранскай апазыцыі выказалі здагадку, што такі стан рэчаў Ахмадзінэжада перастаў задавальняць.
дг