• Удзельнікаў акцый пратэсту ў Бахрэйне расстраляюць
  • 28.04.2011

Ваенны трыбунал Бахрэйна прысудзіў да сьмяротнага пакараньня чатырох удзельнікаў антыўрадавых выступаў, паведамляе са спасылкай на заяву прадстаўніка бахрэйнскай апазыцыі агенцтва Франс Прэс.

Яшчэ трое ўдзельнікаў хваляваньняў, якія адбываліся ў каралеўстве ў лютым-сакавіку, прысуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Усе сямёра асуджаных абвінавачваліся ў зьдзяйсненьні наўмысных забойстваў службовых асоб і змове з мэтай зьдзяйсьненьня тэрактаў. Ваенны трыбунал пачаў сваю працу ў сталіцы Бахрэйна Манаме 17 красавіка. Па дадзеных афіцыйнага інфармацыйнага агенцтва Бахрэйна BNA, перад судом сталі 111 служачых Міністэрства адукацыі Бахрэйна, звольненых за ўдзел у антыўрадавых выступах.

дг