• Кэйт Мідлтан і прынц Уільям - жонка й муж
  • 29.04.2011

Маладая пара Кэйт Мідлтан ды прынц Уільям прыбылі ў Букенгемскі палац. Кэйт ды Ўільям сёньня ўзялі шлюб у Вэстмінстэрскім саборы. З храма ў палац маладая пара ехала ў адкрытым конным экіпажы, а на трасе праезду маладажонаў сустракалі тысячы жыхароў Лёндана ды гасьцей горада.
У шлюбнай урачыстасьці ў саборы ўдзел прыняло каля 1900 чалавек. Найбольш важныя пэрсоны – гэта каралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ, нашчадак брытанскага трону прынц Чарльз, а таксама маці Кэйт Мідльтан ды брат маладой. Сярод гасьцей – кароль Нарвэгіі, князь Манака, каралева Даніі, герцаг Люксэмбурга, а таксама Элтан Джон з партнёрам, Вікторыя ды Дэвід Бэкхам.
Прыбыўшы ў Букенгемскі палац, маладыя, згодна традыцыі, выйшлі на балкон з каралевай Елізаветай ІІ, і, таксама згодна традыцыі, пацалаваліся. А над палацам праляцелі самалёты Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл. Трансьляцыю ўрачыстасьцей шлюбу глядзела некалькі мільярдаў чалавек на плянэце.   

вс