Труну зь целам папы рымскага Яна Паўла ІІ дасталі з магілы ў Ватыканскіх крыптах. У цырымоніі ўдзел прынялі каля 50 чалавек. Труна зь целам папы цяпер знаходзіцца каля магілы сьвятога Пятра, у нядзелю будзе дастаўлена ў базіліку сьвятога Пятра, дзе адбудзецца цырымонія ўвядзеньня ў лік бласлаўлёных Яна Паўла ІІ.
У Рым прыбываюць вернікі на цырымонію бэатыфікацыі. За парадкам і бясьпекай сочаць ня толькі паліцыянты ды супрацоўнікі спэцслужбаў Італіі, але й валанцёры. Чакаецца, што ў Рым прыбудзе некалькі сот тысяч паломнікаў. Улады італьянскай сталіцы падрыхтавалі для іх 1 млн. бутэлек пітной вады.
вс