Лідар Лібійскай Джамахірыі Муамар Кадафі заявіў, што гатовы заключыць перамір’е. Ён заклікаў краіны NATO да перамоваў аб спыненьні авіяўдараў па лібійскай тэрыторыі.
У звароце па нацыянальным тэлебачаньні ён заявіў, што "Лібія з гэтага моманту гатовая да спыненьня агню, аднак гэта спыненьне агню не павінна быць аднабаковым". Кадафі меў на ўвазе сілы паўстанцкіх вайсковых фармаваньняў.
Лібійскі дыктатар заявіў таксама, што не зьбіраецца зьязджаць з краіны й заклікаў дзяржавы Паўночна-Атлянтычнага альянсу сесьці за стол перамоваў.
Лібійскі лідар наўпрост заявіў, што калі мэтай заходняй кааліцыі зьяўляецца нафта, то бакі заўсёды могуць дамовіцца аб кантрактах.
Між тым сын Кадафі Саіф аль-Іслам заявіў, што Лібія ня здасца, нават калі бамбаваньні НАТА працягнуцца 40 гадоў.
дг