• Прэзыдэнт Камароўскі прыбыў у Рым
  • 30.04.2011

Прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі з жонкай Аннай прыбылі ў Італію, каб у нядзелю ўдзельнічаць у бэатыфікацыі Яна Паўла ІІ.

Візыт у Рым Браніслаў Камароўскі распачаў ад сустрэчы з прэзыдэнтам Італіі Джорджыя Напалітана. У другой палове дня ён плянуе наведаць выставу пра Яна Паўла ІІ у Ватыкане.

У нядзелю прэзыдэнт разам са старшынямі Сэйму й Сэнату, Гжэгажам Схэтынай і Багданам Барусэвічам, будуць прадстаўляць польскую дзяржаву на бэатыфікацыйнай урачыстасьці. Разам з прэзыдэнтам на мерапрыемства прыехаў былы кіроўца Папы Яна Паўла ІІ Юзэф Муха, а таксама сябра пантыфіка, пісьменьнік Марэк Скварніцкі.

У сталіцу Італіі прыбудуць таксама экс-прэзыдэнты Аляксандар Квасьнеўскі й Лех Валэнса.

2 траўня прэзыдэнцкую пару прыме на прыватнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI. Браніслаў Камароўскі сустрэнецца таксама з дзяржсакратаром Ватыкану кардыналам Бэртонэ. Перад гэтым прэзыдэнцкая пара аддасьць пашану каля труны Яна Паўла ІІ.

дг