• У Кракаве патрабавалі легалізаваць марыхуану
  • 30.04.2011

Каля 1 200 чалавек, пераважна моладзь, зладзілі шэсьце па кракаўскіх вуліцах з патрабаваньнем легалізаваць марыхуану. “Садзіць! Курыць! Легалізаваць!” – скандынавалі маладыя людзі

Дэманстранты перадалі ў пастарунак паліцыі пэтыцыю “Стоп беззаконьню!”. У ёй маладыя людзі просяць не выкарыстоўваць Крымінальны кодэкс супраць асобаў, якія кураць невялікія колькасьці марыхуаны. 

Сярод ўдзельнікаў шэсьця быў заўважаны скандальны польскі палітык Януш Палікот. У інтэрвію Польскаму агенцтву друку ён заявіў, што “ў кожнага пакаленьня была свая прага да свабоды. Калісьці гэта была рок-музыка, доўгія валасы, а сёньня – гэта канапля”. “Гэта таксама барацьба з польскай фальшывасьцю й крывадушшам” – дадаў палітык.

Шэсьце адбылося без эксцэсаў, нікога не затрымалі. Празь месяц такая ж дэманстрацыя адбудзецца і ў Варшаве.

дг