• У Польшчы сьпякуць самы вялікі ў Эўропе мазурэк
  • 01.05.2011

Больш за паўтоны будзе важыць самы вялікі ў Эўропе мазурэк, які плянуюць зрабіць жыхары Познані. Фінальны эфэкт будзе прадстаўлены 2 траўня падчас сьвяткаваньня Дня нацыянальнага сьцяга. У гэты ж дзень кожны жадаючы зможа пакаштаваць гіганцкі мазурэк. Яго падзеляць на 2 тыс. порцый.

Працы па выпячцы мазурэка пачаліся ў чацьвер. За выраб тарта ўзяліся кандытары з шасьці познаньскіх пякарняў. Для гэтага яны падрыхтавалі 200 кг цукру, 100 кг мукі й 1400 яек. У даўжыню мазурэк складзе 7 мэтраў, шырыня – 80 см. Зьверху торт будзе ўпрыгожаны белым і чырвоным крэмам.

Гіганцкім у гэты дзень у Пазнані будзе ня толькі мазурэк. На мясцовай Ратушы ўлады гораду ўзьнімуць сьцяг плошчаю ў 100 кв. мэтраў.

Мазурэк – гэта традыцыйны польскі торт, які вырабляецца на базе бісквітнага цеста, з дадаткам варэньня ды крэму са згушчанага малака.

дг