30 красавіка 60-гадовы юбілей адзначае беларускі дызайнер з сусьветным іменем Уладзімер Цэсьлер – паведамляе газэта “Наша Ніва”.
Уладзімер Цэсьлер нарадзіўся ў 1951 годзе ў Слуцку. Трыццаць год таму скончыў факультэт дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (сёньня гэта Беларуская акадэмія мастацтваў). Сусьветную славу Ўладзімер Цэсьлер здабыў як плякатыст. Шмат гадоў працаваў разам з мастаком Сяргеем Войчанкам (1955–2004). Іх сумесныя працы “Нержавеючы Сталін”, “Афганістан”, “Карл Маркс 1990-х”, захоўваюцца ў лепшых музеях сьвету, у тым ліку ў Луўры.
Беларуская рэдакцыя Польскага радыё далучаецца да віншаваньняў юбіляру.
Наша Ніва - АП