• Суд над Андрэем Саньнікавым працягнецца 4 траўня
  • 30.04.2011

Суд над Андрэем Саньнікавым і яшчэ 4 абвінавачанымі па справе 19 сьнежня працягнецца 4 траўня – перадае інфармагенцтва БелаПАН.

Нагадеем, што працэс над экс-кандыдатам у прэзыдэнты, а таксама 4 удзельнікамі маніфэстацыі – Ільлём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Васілём Яроменкам - ідзе ў судзе Партызанскага раёну Менску.

Учора ў залі суду выступіў сьведак ад ад абароны Пётр Кручко. На здымках, якія ён зрабіў мабільным тэлефонам адразу пасьля разгону маніфэстацыі, не было ніякіх прадметаў, паказаных беларускім тэлебачаньнем у фільме «Плошча. Жалезам па шкле». Сьведак паведаміў, што на плошчы не было ані рыдлёвак, ані бутэлек з запальнай сумесьсю.

Судзьдзя Натальля Чатвярткова адмовілася далучыць здымкі да справы ў увязі з тым, што «на іх няма часу» - паведамляе БелаПАН.

БелаПАН - АП