Гарадзенскія памежнікі затрымалі й зьмясьцілі ў ІЧУ 58-гадовага грамадзяніна Польшчы, які ў стане алькагольнага ап'яненьня трапіў у Беларусь.
Выпіўшы з сябрам у машыне недалёка ад мяжы, жыхар вёскі Стшэльцавізна ачуняўся ў машыне адзін і без ключоў. Ён выйшаў і пайшоў, куды вочы глядзяць, прыйшоўшы, такім чынам, у суседнюю краіну, дзе яго й затрымалі.
У сваю чаргу 19-гадовы грамадзянін Летувы прабраўся ў Беларусь, каб купіць гарэлку ў вёсцы Сурвілішкі. Жыхара Вільні затрымалі ў 1,5 кіляметрах ад беларуска-летувіскай мяжы. Свой учынак ён патлумачыў тым, што ў Беларусі алькаголь таньнейшы, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
дг