Ян Павал ІІ – бласлаўлёны. Падчас імшы на пляцы сьвятога Пятра ў Ватыкане папа рымскі Бэнэдыкт XVI зьдзейсьніў бэатыфікацыю свайго папярэдніка. Паводле дадзеных італьянскай паліцыі, ва ўрачыстай цырымоніі ўдзельнічаў мільён вернікаў. Бэнэдыкт XVI таксама аб’явіў, што днём блаславёнага Яна Паўла ІІ будзе 22 кастрычніка.
Падчас набажэнства былі зачытаныя рэлігійныя тэксты на розных мовах, між іншым, на ангельскай, нямецкай, італьянскай і польскай.
вс