На пачатку бэатыфікацыйнай імшы генэральны вікарый Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасьціна Валіні папрасіў Бэнэдыкта XVI прывесьці ў лік бласлаўлёных Яна Паўла ІІ. Цырымонія адбывалася згодна старадаўняй ватыканскай традыцыі.
кард. А.Валіні: Сьвяты Айцец! Генэральны вікарый Вашага Сьвяцейства дыяцэзіі Рыму з прыніжэньнем просіць Вашае Сьвяцейства, каб Вы захацелі ўнесьці ў лік бласлаўлёных Слугу Божага Яна Паўла ІІ, папу.
Кардынал Валіні зачытаў таксама біяграфію Яна Паўла ІІ. У адказ папа Бэнэдыкт XVI сказаў па-латыні.
Бэнэдыкт XVI: Выконваючы просьбу нашага брата Агасьціна кардынала Валіні, нашых братоў-сьвятароў ды вернікаў, пасьля кансультацый з Кангрэгацыяй па пытаньнях кананізацый, на моцы апостальскай ўлады мы згаджаемся, каб Слуга Божы Ян Павал ІІ, папа, з гэтага моманту называўся блаславёным, а яго сьвята будзе адзначацца 22 кастрычніка кожнага году. У імя Айца, і Сына, і Духа Сьвятога!
Адразу ж пасьля гэтага на пляцу быў адкрыты вялікі партрэт Яна Паўла ІІ. Француская манашка Мары Сімон-П’ер, якая, як лічыцца, выздаравела дзякуючы малітвам да Яна Паўла ІІ, прынесла на алтар рэліквію – ампулу з крывёй блаславёнага пантыфіка. Яе суправаджала польская манашка Табіяна, якая працавала ў папскіх апартамэнтах. Кроў Яна Паўла ІІ, якая знаходзіцца ў ампуле, была ўзята ў яго ў клініцы ў апошнія дні жыцьця.
вс