• Аўстрыя ды Нямеччына адчынілі рынак працы
  • 02.05.2011

Аўстрыя й Нямеччына – чальцы гэтак званага “старога” Эўрапейскага Зьвязу - адчынілі свой рынак працы для грамадзян краін, якія далучыліся да супольнасьці цягам апошніх гадоў, у тым ліку й Польшчы. Зь сёньняшняга дня палякі ды грамадзяне іншых краін не патрабуюць дазволаў на працаўладкаваньне ў Нямеччыне ды Аўстрыі. Паводле меркаваньня спэцыялістаў, у Германіі можа працаўладкавацца каля 100 тыс. працоўных імігрантаў з Цэнтральнай Эўропы, а ў Аўстрыі – 20 тыс. чалавек.

вс