Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пацьвердзіў, што “тэрарыст нумар адзін” Усама бін Ладэн быў забіты амэрыканскімі вайскоўцамі.
“Па папярэдніх дадзеных, бін Ладэн быў зьнішчаны прыблізна тыдзень таму ў выніку выбуху амэрыканскай авіябомбы ", - паведаміла ў нядзелю позна ўвечары тэлекампанія CNN. Цела бен Ладэна, па іх інфармацыі, знаходзіцца ў распараджэньні амэрыканскіх спэцслужбаў.
У дадзены момант амэрыканскія ўлады працуюць над прадухіленьнем "помсты" амэрыканцам за забойства бін Ладэна. Дзярждэпартамэнт ўжо заклікаў грамадзян ЗША быць максымальна асьцярожнымі за мяжой.
Усама бін Ладэн - кіраўнік тэрарыстычнай групоўкі "Аль-Каіда", амэрыканцы падазраюць яго ў арганізацыі самых страшных у гісторыі ЗША тэрактаў - замааў 11 верасьня 2001 года.
дг