• Сёньня Дзень памяці ахвяраў Галакосту
  • 02.05.2011

Маладыя габрэі з усяго сьвету, а таксама вялікая група палякаў возьмуць сёньня ўдзел у Маршы жывых на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лягера Аўшвітц-Біркэнаў.

Каля сямі тысяч чалавек пройдуць шлях ад Аўшвітц да Біркэнаў, гэта прыблізна 1 кілямэтар, да помніку ахвярам Галакосту. Шэсьце распачнецца ў другой палове дня з-пад брамы "Arbeit macht frei". Сыгналам да Маршу стане гук шафару – традыцыйнага бараняга рогу.

Марш жывых ладзіцца штогод у Дзень памяці пра ахвяраў Галакосту. Гэта рухомае сьвята, якое вызначаецца паводле габрэйскага каляндара.

дг