• Палякі адзначаюць Дзень нацыянальнага сьцяга
  • 02.05.2011

Сёньня ў Польшчы адзначаецца Дзень нацыянальнага сьцяга. З гэтай нагоды Браніслаў Камароўскі заклікаў палякаў насіць у дні травеньскіх сьвятаў стужкі з нацыянальнымі колерамі.

Ажно 68% палякаў маюць нацыянальны сьцяг дома – вынікае зь дасьледаваньня Інстытуту грамадзкай думкі Homo Homini. Амаль 60% палякаў вывешвае сьцяг на нацыянальныя сьвяты, чвэрць жахыроў краіны вывешвае сьцяг на рэлігійныя сьвяты, а частка робіць гэта й падчас спартыўных падзеяў.

З нагоды сьвята сёньня ў Варшаве адбываюцца ўрачыстыя мерапрыемствы.
Дзень нацыянальнага сьцяга адзначаецца ў Польшчы сёмы раз. Ён быў усталяваны рашэньнем Сэйму ў 2004 годзе.

дг