“Справядлівасьць перамагла” - так МЗС Польшчы паставіўся да сьмерці Усамы бін Ладэна.
“Мы віншуем нашых саюзьнікаў. Мы цешымся разам з амэрыканскім народам”, – гаворыцца ў заяве польскага зьнешнепалітычнага ведамства. Міністэрства падкрэсьлівае, што бін Ладэн быў ставаральнікам “Аль-Каіды” й адказвае за сьмерць тысячаў нявінных людзей.
МЗС нагадвае, што ў арганізаваных бін Ладэнам і ягонай сеткай замахах – на Балі, у Мадрыдзе, Лёндане й Пакістане - паміралі й польскія грамадзяне.
“Польскія жаўнеры змагаюцца ў Афганістане ў рамках місіі NATO менавіта таму, што бін Ладэн распачаў сваю тэрарыстычную вайну супраць цывілізаванага сьвету”, – гаворыцца ў паведамленьні.
У сувязі з забойствам Усамы бін Ладэна міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў у сваім мікраблёгу “YES, THEY DID! (Так, ім ўдалося). Віншую, амэрыканцы. 11/9 загінулі таксама й палякі. Справядлівасьць нарэшце перамагла”.
дг