На Радуніцу традыцыйна зачыненую чарнобыльскую зону наведае больш за 50 тыс. чалавек. Спрошчаны парадак пропуска на зачыненую тэрыторыю дзейнічае з 30 красавіка да 3 траўня. На працягу гэтых дзён грамадзяне, якія жадаюць наведаць месцы пахаваньня родных ды блізкіх, могуць уяжджаць на зачыненыя тэрыторыі бяз пропускаў. Іх замяняе рэгістрацыя наведвальнікаў на кантрольна-прапускным пункце паводле дакумэнтаў, які пацьвярджаюць асобу. Знаходзіцца на зачыненай тэрыторыі дазволена да 17-й гадзіны.
БелТА/вс