• Беларусь увайшла ў дзясятку краін з найгоршым станам свабоды прэсы
  • 02.05.2011

Беларусь уключана ў дзясятку краін сьвету з найгоршым станам свабоды прэсы. Гэта вынікае са штогадовай справаздачы аб свабодзе прэсы амэрыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House, паведамляе БелаПан

Паводле інфармацыі агенцтва, сьпіс са 196 краін замыкаюць (у алфавітным парадку): Беларусь, Бірма, Іран, Куба, Лібія, Паўночная Карэя, Туркмэністан, Узбэкістан, Экватарыяльная Гвінэя й Эрытрэя. На якім менавіта месцы знаходзіцца Беларусь, пакуль невядома, бо сьпіс павінен быць афіцыйна апублікаваны крыху пазней.

Спэцыялісты Freedom House сьцвярджаюць, што колькасьць людзей, якія маюць сёньня доступ да свабодных і незалежных СМІ ў сьвеце, - самая нізкая за апошнія больш як дзесяць гадоў. У краінах са свабоднай прэсай пражывае толькі адзін з шасьці чалавек на плянэце, гаворыцца ў дакладзе.

3 траўня адзначаецца Сусьветны дзень свабоды друку, заснаваны Генасамблеяй ААН.

дг