Золатавалютныя рэзэрвы Ўкраіны дасягнулі гістарычнага максымуму й склалі 37 млрд. даляраў, паведаміў прэм’ер-міністар Мікалай Азараў. Галава Кабінэту міністраў зьвязвае гэта з актывізацыяй экспарту й рэалізацыяй шэрагу пасьпяховых праектаў. Ва Ўкраіны дадатняе сальда плацёжнага балянсу, і ў краіну паступае больш валюты, чым выходзіць, сказаў Азараў. Паводле прэм’ер-міністра, павышаецца таксама пакупніцкая здольнасьць насельніцтва. Так, у 2010 годзе ўкраінцы купілі ў два разы больш імпартных аўтамабіляў, чым годам раней, а імпарт тавараў вырас на 30%.
вс