• Аляксандар Лукін застаецца за мяжой, сям’я вярнулася ў Беларусь
  • 05.05.2011

Беларускі апазыцыянэр Аляксандар Лукін уцёк учора ў Польшчу пасьля таго, як яго паспрабавалі затрымаць супрацоўнікі беларускай памежнай службы на КПП у мястэчку Славатычы. Сям'я Лукіных перасякала польска-беларускую мяжу, вяртаючыся з Францыі. Падчас пераходу з тэрыторыі Польшчы на тэрыторыю Беларусі беларускія памежнікі паспрабавалі затрымаць сямейную пару, тады Лукіны ўцяклі на польскі бок, схаваўшыся ў памяшканьні польскай памежнай службы. На беларускім баку ў машыне Лукіных засталіся двое іх дзяцей і кіроўца аўто - грамадзянін Летувы, распавядае Дарыюш Сяніцкі з Надбужаньскага адзьдзелу памежнай службы.

Дарыюш Сяніцкі: Пасьля гэгата інцыдэнту на памежным пераходзе ў Славатычах была наладжана сустрэча прадстаўнікоў польскай і беларускай памежных службаў з мэтаю высьвятленьня склаўшайся сытуацыі. Падчас сустрэчы, якая доўжылася да позьніх гадзінаў, мужчына вырашыў застацца ў Польшчы й пакінуў памежны пераход, а ягоная жонка вырашыла вярнуцца да дзяцей і выехаць зь імі ў Беларусь.

Аляксандар Лукін зьяўляецца бліскім супрацоўнікам былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава. Ён быў арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у пасьлявыбарчай дэманстрацыі 19 сьнежня.

kp